Мова-cup. Атрымай задавальненне

22:18, 22 сентября 2014
svg image
1731
svg image
0
image
Хави идет в печали

Уся плошча комплексу будзе аддадзена мінчанам і гасцям сталіцы, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па розных відах спорту. Ідэя правядзення фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта “Мары збываюцца”. Адзін з хэдлайнераў “Мова Cup” Аляксандра Герасiменя ўжо не першы раз спрабуе сабраць на адзiнай пляцоўцы вядомых спартсменаў i звычайных беларусаў — заўзятараў і аматараў здаровага ладу жыцця.
На гэта раз Аляксандра i кампанiя зробяць усё, каб кожны знайшоў сабе справу па iнтарэсах. Адны пазмагаюцца за прызы ад шматлікіх спонсараў у камандных дысцыплінах, другiя наведаюць паказальныя спаборніцтвы ў індывідуальных і, пэўна, запішуць сваё дзiця ў тую секцыю, якая спадабаецца яму больш за іншыя. Альбо самi паспрабуюць сілы ў разнастайных тэстах у тых цi iншых відах.
Галоўны прыз Міністэрства спорту і турызму атрымае каманда, якая дасягне лепшых паказчыкаў у шасцi відах спаборніцтваў: міні-футболе, стрытболе, бадмінтоне, плаваннi, легкай атлетыцы і гіравым спорце — на сайце pressball.by можна адправіць камандныя заяўкі.
Трэба адзначыць, што колькасць калектываў у першых трох дысцыплінах абмежаваная — 32, таму лепш зрабіць гэта як мага раней.
Аднак праграма спаборніцтваў шасцю відамі на абмяжоўваецца. Напрыклад, лёгкая атлетыка дасць магчымасць паспрабаваць сілы ў штурханні ядра і скачках у даўжыню, а таксама ў кіданні мабільных тэлефонаў і ў бегу на 50 метраў (гэта будзе мужчынская дысцыпліна — з жанчынай на плячах). Запісацца для ўдзелу можна будзе непасрэдна на месцы — рэгістрацыя пачнецца а 10-й гадзіне ранiцы на стадыёне.
Таксама ўсе жадаючыя змогуць адчуць сябе членамi зборнай па акадэмічным веславанні — федэрацыя ўсталюе грабныя трэнажоры, і выкананне адпаведнага нарматыву не застанецца без прызоў.
А яшчэ можна будзе прыняць удзел у сеансе адначасовай гульні супраць членаў нацыянальнай зборнай краіны па шахматах і пабалець за ўдзельнікаў Кубка Мінска па настольным хакеi. Зразумела, жадаючыя могуць пазнаёміцца з сакрэтамі гэтай гульні бліжэй. Таксама пройдуць паказальныя выступленні майстроў стрытваркаута.
У спартыўных залах комплексу можна будзе здаць тэст у секцыю мастацкай гімнастыкі і паназіраць за спаборніцтвамі юных барцоў, а таксама запісаць “на спорт” свайго сына або дачку.
Cпадзяёмся, 28 верасня ўсе атрымаюць задавальненне ад спорту і роднай мовы. Напэўна, вы ўжо зразумелі, што ў гэты дзень мы будзем старацца размаўляць на матчынай мове. Вядома, гэта няцяжка, калі ты сапраўдны беларус. А мы, здаецца, усё ж сапраўдныя. І павінны быць разам — хаця б адзін раз у год.

Нашли ошибку? Выделите нужную часть текста и нажмите сочетание клавиш CTRL+Enter
Поделиться:

Комментарии

0
Неавторизованные пользователи не могут оставлять комментарии.
Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь
Сортировать по:
!?