Службовая камандзіроўка: Вільня. Айбаліт Зялёнага лесу

13:50, 27 мая 2012
svg image
3051
svg image
0
image
Хави идет в печали

Горад

Тое, што адразу заўважаеш — свабода. Пацверджанне стэрэатыпу? Напэўна, так. Літоўцы спакойна адпачываюць на траве, гуляюць у валейбол у самым цэнтры гораду, а яшчэ катаюцца на роварах. Арэнда ровара на суткі каштуе 30 літаў, ёй карыстаюцца турысты, а мясцовыя жыхары ў асноўным маюць сваё. Магазінаў з надпісам “Dviračiai” (ровары) у Вільні так шмат, як у Мінску аптэк.

Вильнюс. Светофор для велосипедов
Для ровараў — асобны светлафор. Чалавека на ровары тут ніхто не пакрыўдзіць, можна спакойна ехаць сярод мінакоў, толькі асцярожна.

Альгерд и Ягайло
Альгірдас і Ягайла — літоўцы лічаць іх часткай сваёй гісторыі.Безумоўна, беларускія гісторыкі супраць.

Вильнюс. Мемориальная доска Брониславу Тарашкевичу
Дошка ў гонар славутага Браніслава Тарашкевіча. Такіх па Вільні шмат — і ў гонар Купалы, і ў гонар Дамейкі — каго тут толькі няма.

У Старым горадзе можна таксама сутыкнуцца з людзьмі, што выйшлі на прабежку — выгляд у іх аднолькавы — майка, трусы, красоўкі і абавязкова навушнікі. А яшчэ можна сустрэць дзядулю з доўгай сівой барадой, які катаецца на самакаце. У суседніх сувенірных лаўках прадаюцца аднолькавыя магніты з выявамі горада, краіны па абсалютна розных цэнах — бачыш магніт за 4 літы, праз дзясятак метраў такі ж самы каштуе ўжо 8 літаў. Заблукаць у Вільні можна лёгка — збочваеш з адной вуліцы на другую, прайшоў пару сотняў метраў — ужо не вернешся з лёгкасцю назад. Паралельных вуліц практычна не існуе, таму трэба быць уважлівым.

Вильнюс. Костел Святой Анны
Помнік Адаму Міцкевічу перад касцёлам Святой Ганны. Першы ўспамін яшэ пра драўляны касцёл адносіцца да 1394 года.


Магутная вежа, адсюль бачны ўвесь горад.

Вильнюс. Зарачанская республика
Зарачанская рэспубліка — на яе тэрыторыі гуляюць у валейбол, п’юць смачнае літоўскае піва і гуляюць па пакручастых завулках.

Вильнюс. Зарачанская республика
Зарачанская рэспубліка. Усё для людзей, якія не баяцца зламаць галаву на ровары ці скейтбордзе.


Статуі каля драматычнага тэатру.

Футбол

Літоўскі футбол як мінімум не мацнейшы за беларускі. Дастаткова відэаролікаў, каб гэта зразумець, а калі бачыш матчы на ўласныя вочы, няма больш пытанняў — тое ж, што і чэмпіянат Беларусі. Хуткасці такія ж, удары такія ж, індывідуальнае майстэрства нават лідары каманд нячаста дэманструюць. Безумоўны пазітыў, што быў заўважаны на матчы “Жальгірыс” — “Дайнава” — малая колькасць фалоў.

«Жальгірыс» — сімвал мясцовага футбола савецкіх часоў. Назва каманды перакладаецца як “Зялёны лес”, у гонар Грунвальдскай бітвы. На стадыёне, дзе цяпер выступае флагман, вольна прадаюць піва, а трыбуны масава займаюць сямейныя пары з дзецьмі, прычым дзяцей стараюцца апранаць у зялёна-белыя колеры. Дзеці гучна крычаць “Жальгірыс!” і яшчэ дзясяткі простых слоў па-літоўску, каб падтрымаць каманду, любіць якую іх прывучаюць з дзяцінства. Ёнас, які прыйшоў на футбол разам са сваім 5-гадовым сынам, на бездакорнай англійскай распавёў:

Майго Жыдрунаса не трэба спецыяльна вучыць зарадам у гонар клуба. Ён заўсёды просіць мяне пайсці на стадыён і яшчэ не разумее, чаму “Жальгірыс” не на кожным тыдні гуляе дома. Прыходзім дамоў пасля гульні, і ён сам пачынае перад люстэркам спяваць пра наш клуб. Сёння вернемся, і я думаю, зноў нешта новае вывучыць.

На трыбунах акрамя дзяцей дастаткова мужчынаў з доўгімі валасамі і барадой — убачыў бы такое ў Беларусі, падумаў бы, што рокеры і байкеры памыліліся адрасам — а ў Вільні такому стылю следуюць больш людзей, чым у нас. Стадыён літоўскай футбольна федэрацыі невялічкі. На матчы тут пускаюць па-асабліваму — на квітку адсутнічае нумар шэрага і месца, куды трэба сесці, на цэнтральную трыбуну ахоўнікі пускаюць толькі ўладальнікаў сезонных абанементаў. Абанементы літоўцы перадаюць таксама і знаёмым — скрозь адтуліны ў плоце.


За суткі да матчу Жальгірыса давялося трапіць на матч паміж віленскай Палоніяй і клубам Тракай (беларускі варыянт — Трокі)


На стадыёне прысутнічаюць людзі ва ўзросце, якія добра памятаюць чэмпіянат Савецкага Саюзу. Адзін з іх, 55-гадовы Нэрыюс адчувае настальгію па матчах са “Спартаком”:

Я заўсёды прыходжу на матчы каманды, хоць наш мясцовы чэмпіянат зусім не той, што савецкі. Літва палепшылася пасля развалу СССР, толькі ў футболе мы страцілі. Наша першынство нікому не цікавае, у нас гуляюць легіянеры трэццяга гатунку, футбалістам, што выступаюць за мяжой, прабіцца ў нацыянальную каманду лягчэй, хаця яны там могуць сядзець на лаўцы. А сам я памятаю матчы са “Спартаком” — мы, літоўцы, заўсёды адчувалі пах свабоды, перамагчы “Спартак” ды і іншыя клубы, асабліва з Масквы, было справай гонару, як такое забудзеш? Ды тут уся Вільня стаяла на вушах!

Фанаты “Жальгірыса” называюць сябе “Pietu 4” (“Поўдзень 4” — 4-ты сектар на паўднёвай трыбуне стадыёна “Жальгірыс”). Фанатаў на важныя, асабліва еўракубкавыя матчы, можа сабрацца шмат, а на звычайных матчах чэмпіянату лічба ў 80-100 чалавек не падаецца маленькай. Ультрас каманды стараюцца ўплываць на палітыку клуба, дзякуючы сваім грошам яны вярнулі яго ў эліту літоўскага футбола пасля запазычанасцяў. На сектары “Pietu 4” часта запальваюцца “дымы”, а паліцыя да гэтага ставіцца больш талерантна, чым у Беларусі — фанатам праяўляць свае эмоцыі ніхто не забараняе — яшчэ адзін прыклад таго, што тут — усё для людзей.

Вильнюс. Пиво и футбол
Піва на футболе. Не пытанне! Еўропа.

На гульні з “Дайнавай” аматарам пафатаграфаваць прыгажосць пашанцавала — фанаты “зялёна-белых” не проста святкавалі галы сваіх узнятымі рукамі, у гэтых самых руках былі і зялёныя дымы, якія прыхільнікі гаспадароў паспелі “распусціць” над полем. Яны мараць пра тое, што “Жальгірыс” хутка стане сімвалам літоўскага футбола ізноў — пакуль на яго рахунку толькі 3 тытулы чэмпіёна краіны (прычым апошні датуецца ажно 1999 годам!) і 5 кубкаў. “Дайнаву” “Жальгірыс” перамог 4:0, дублем вызначыўся ўлюбёнец мясцовай публікі — шатландзец Каллум Эліят — чалавек, які праводзіць больш часу на поле ва ўсёй камандзе, а ў гульні з “Дайнавай” давёў свой рахунак да 10 галоў у чэмпіянаце за 9 гульняў. Барацьба за чэмпіёнства будзе з “Экранасам”, які прадстаўляе Панявежыс.

Вильнюс. Ультрас "Жальгириса"
На гэтым кадры ультрас Жальгірыса толькі рыхтаваліся спяваць.

Ультрас "Жальгириса"
А потым не толькі паспявалі, а яшчэ і падымілі.

Ультрас "Жальгириса"


Фанаты Дайнавы прыехалі з барабанамі і сцягамі.

Поле, дарэчы, іншае. “Pietu 4” назаўсёды захоўваюць памяць пра легендарную трыбуну, але іх каманда цяпер гуляе на стадыёне Літоўскай футбольнай федэрацыі. 5400 месцаў лёгка хапае “зялёна-белым”. А стары стадыён “Жальгірыс” знаходзіцца не вельмі далёка ад цэнтру горада, цяпер ён выкарыстоўваецца сталічным клубам “REO”, які займае перадапошняе, 9-е месца ў турнірнай табліцы “А-лігі”. Пра слаўныя часы можна здагадацца толькі з вялікіх па мерках Літвы трыбун (15 тысяч месцаў) і шматлікіх графіці ў гонар клуба, які выступаў тут у пікавыя для сябе сезоны. Цяпер зборная Літвы гуляе на стадыёне імя Дарыуса і Гірэнаса ў Коўне, а стары “Жальгірыс” вабіць шукальнікаў футбольнай экзотыкі — гэта не модная, абсталяваная па ўсёй неабходнай модзе арэна, а стадыён, дзе захоўваецца дух старога футбола, шчырага і некамерцыялізаванага.

Вильнюс. Стадион "Жальгирис"
Стары добры стадыён «Жальгірыс»

Вильнюс. Стадион "Жальгирис"

“REO” не адзіны сталічны клуб пасля “Жальгірыса”. У Вільні ёсць яшчэ і “Гранітас”, які выхоўвае моладзь, а таксама “Палонія” — клуб віленскіх палякаў. Зараз абодва клубы выступаюць у 1-й лізе, “Гранітас” ідзе 4-м, а “Палонія” на 8-м месцы.

Жыхары

Літоўцы не адчуваюць сябе чужымі, калі іх горад запаўняюць замежнікі — любы падлетак валодае англійскай мовай, людзі, якія ведаюць толькі літоўскую мову і ніякай больш — альбо жыхары глухіх куткоў краіны, альбо малыя дзеці. Людзі састарэлага ўзросту часта “інглішам” не валодаюць, затое памятаюць рускую. А яшчэ ў Літве з лёгкасцю можна атрымаць “на арэхі”, калі не паважаеш мясцовых традыцый.

Зрэшты, найболей агрэсіўная ў гэтым плане публіка жыве ў Каўнасе (беларускі варыянт — Коўна). Як прызнаўся таксіст Арас, не дужа паважаюць віленчукоў — Коўна павінна быць сталіцай краіны, горад захоўвае больш літоўскіх традыцый, на думку яго жыхароў. Таксама Арас сказаў, што там складаней жыць тым, хто, не валодае літоўскай і не вучыць яе. У Вільні такой публікі дастаткова — многія студэнты, у тым ліку і беларускія, размаўляюць у горадзе выключна па-руску, нават не спрабуюць гаварыць па-англійску, а літоўскую вучыць не збіраюцца. “Зрэшты, ведаю двух хлопцаў-беларусаў, якія могуць вольна размаўляць на літоўскай мове,— адзначыў Арас, — я іх вельмі паважаю”.

Яшчэ вельмі важнай адметнасцю Вільні з’яўляецца паліцыя. Для тых, хто шмат разоў быў у Заходняй Еўропе гэта ўжо звыкла, а вось для сярэдняга жыхара Беларусі адсутнасць “ахоўнікаў закону” на вуліцах горада можа здавацца анархіяй. Паліцыя тут з’яўляецца толькі тады, калі нешта здараецца, супрацоўнікі культурныя, ведаюць як мінімум англійскую і рускую мовы, так што “на дурня” тут не згуляеш. Турысты, якія паспяваюць у першыя паўгадзіны знаходжання ў горадзе “наклюкацца” так, што іх могуць толькі насіць, трапляюць пад увагу паліцыянтаў толькі тады, калі кідаюцца на мірных мінакоў. Калі ж проста выпіў нямала, але не лезеш да іншых — працягвай гуляць, Вася!

Помнікі

У горадзе ёсць незвычайныя помнікі. У некаторых арках можна адшукаць маленькія скульптуркі, у раёне Жальгірыа знаходзіцца скульптура Ісуса з крыжам, на праспекце Гедыміна трапляем на “разумнага” сабаку, а каля яўрэйскага культурніцкага цэнтру ўсталяваны помнік добраму доктару — прататыпу Айбаліта Цэмаху Шабаду. У 1912 годзе Карней Чукоўскі двойчы спыняўся ў яўрэйскага доктара ў яго віленскай кватэры. Доктар быў вельмі папулярны, і насамрэч лячыў не толькі людзей, але і жывёлаў. Таму Чукоўскі і вырашыў абазваць свайго сябра Цімафеем Восіпавічам і зрабіць яго доктарам Айбалітам. Сваякі ініцыявалі стварэнне помніка ў гонар доктара Шабада, вядомага на ўвесь Віленскі край, скульптар Ромас Квінтас зрабіў замову, і цяпер помнік стаіць у гістарычным цэнтры горада.

Вильнюс. Скульптура яйца
Забаўны помнік яйку.


Невядомы шэдэўр скульптуры ў раёне Лукішкі


Разумны сабака.

Вильнюс. Памятник Доктору Айболиту
Помнік Доктару Айбаліту.

Рэлігія

Слова “stotis” — часта ўжываецца турыстамі, а “krepšinis” — адно з найбольш папулярных у мясцовых жыхароў. Пакажыце на мапе тую краіну, дзе баскетбол будзе першым відам спорту! У Літве на першым месцы баскетбол! І ў мужчын, і ў жанчын ён карыстаецца агромністай папулярнасцю, у Вільні базуецца адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — “Летувас Рытас”, у Коўне — “Жальгірыс”. У “Летувас Рытас” вельмі добрая арэна ў раёне Шэшкінэс, там жа знаходзіцца алея алімпійскіх чэмпіёнаў.

Не кідайцеся адразу лічыць, колькі слупоў з інфармацыяй пра літоўскіх алімпіёнікаў там стаіць — ёсць тыя, якія паўтараюцца. Сабоніс, Нарбековас, Алекна, Пазнякас і некаторыя іншыя атлеты, што здабывалі славу літоўскаму спорту. Натуральна, што вялікая частка трыўмфатараў і медалістаў Алімпійскіх гульняў — баскетбалісты. Як пацверджанне гэтаму — арэна “Летувас Рытас”. “Rytas Ultras” — фанаты каманды, яны збіраюць вялікі сектар і нярэдка ладзяць якасныя перфомансы на матчах. Налепак па ўсім горадзе, што прапагандуюць іх любоў да каманды, нават больш за фанатаў футбольнага “Жальгірыса”.

Вильнюс. Арена "Летувос Ритас"
На гэтай камфортнай арэне праводзіць свае матчы Летувас Рытас. Баскетбол у пашане.


Скульптура баскетбольным подзвігам літоўскай зборнай і клубам. З задавальненнем тут коўзаюцца маленькія дзеці, якія з захапленнем нешта кажуць па-літоўску.


Квіткі на баскетбол можна набыць тут. Чаргі ўбачыць не давялося, бо да наступнага матчу заставалася шмат часу.



У гэтую сметніцу, відаць, кідаюць здалёк. Спрабуюць закінуць 3-ачковы.

Так што футбол футболам, але ў Літве вызнаюць пераважна баскетбол, усе надзеі звязаны менавіта з ім, нават помнік нацыянальным дасягненням у гэтым відзе спорту ўсталяваны, перад самай арэнай. Брайан Адамс прыедзе і выступіць раз-другі, а вядучыя баскетбольныя клубы Еўропы прыязджаюць сюды пастаянна. Аранжавы мяч любяць больш за белы, гэта адчуваецца нават у гіпермаркетах — у кошыку з мячамі ляжыць адзін футбольны і шэсць баскетбольных, не адзінкавы выпадак, а рэальная карціна.

Але пры тым, што літоўцы любяць спорт, а баскетбол любяць удвая больш, чым усё іншае, у горадзе вельмі мала афіш матчаў. Хто цікавіцца, той і так прыйдзе. А каму “krepšinis” не патрэбны, той няхай застанецца ў Старым горадзе і разглядае архітэктуру.

Материалы цикла «Служебная командировка»:
Барселона: хорошо там, где есть мы
Гомель: город, который есть
Минск: ведра, валики, бумага
Бобруйск: пять углов
Хойники: VIP-«зона»
Орша: из окон роддома
Миоры: и жить веселее…
Солигорск: имя собственное и нарицательное
Наваполацк: стадыён без напружання

Нашли ошибку? Выделите нужную часть текста и нажмите сочетание клавиш CTRL+Enter
Поделиться:

Комментарии

0
Неавторизованные пользователи не могут оставлять комментарии.
Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь
Сортировать по:
!?