Службовая камандзіроўка. Наваполацк: стадыён без напружання

08:48, 5 мая 2012
svg image
3293
svg image
0
image
Хави идет в печали

Горад нафтавікоў адметны тым, што цэнтральныя вуліцы ў ім не называюцца імёнамі Карла Маркса, Уладзіміра Леніна, Фелікса Дзяржынскага — абавязковымі для асноўных вуліц любога беларускага горада. Гэта, дарэчы, прадмет для гонару для практычна кожнага навапалачаніна. Калі яны не могуць прыгадаць іншае, чым адрозніваецца Наваполацк ад іншых гарадоў, тут жа выкарыстоваецца сітуацыя з вуліцамі. Вуліца Маладзёжная, на якой знаходзіцца стадыён «Атлант» — вось галоўная транспартная галіна ў горадзе.

Новополоцк. Стадион "Атлант"
Стадыён знаходзіцца ў нізіне адносна тэрыторыі каля ўваходу

Наваполацк праводзіў трэці матч у гэтым сезоне — у першым у чэмпіянаце «Нафтан» прымаў «Мінск», а ў Кубку адбылося супрацьстаянне мясцовага клуба з «Гомелем». Трэці матч у сябе дома «Нафтан» выйграў у «Брэста» 1:0, Чарных за шэсць хвілін да канца забіў пераможны мяч. Роўна да 84-й хвіліны незадаволеная мясцовая публіка часам крычала «Трэба скончыць гэты матч, арбітр, давай свісток!» Пасля 84-й настрой змяніўся на мірна-радасны, навапалачане не прапусцілі ў адказ, набралі тры ачкі і адпусцілі сваіх прыхільнікаў дадому адпачываць.

Стадыён «Атлант» знаходзіцца на такой пляцоўцы, што з лёгкасцю можна назіраць за гульнёй па-за межамі стадыёна. Калі гульня «Нафтана» не будзе задавальняць гледачоў, то яны могуць паглядзець на матч скрозь агароджу, ды пайсці дамоў у выпадку невыразнай тактыкі і атакі без зубоў. Стадыён быў пабудаваны ў 1970 годзе, а частковая рэанструкцыя на ім прайшла ў 2003-м.


«Атлант» сваімі клеткамі, што закрываюць трыбуны ад пранікнення на поле, нагадвае мінскі стадыён «Дынама» і маладзечанскі гарадскі стадыён

Стадион "Атлант". Трибуны
На трыбуну «Атланта» можна не набываць квіток — прылічыць да трыбуны можна і дарожку, уздоўж якой сталі дзясяткі маладых людзей.

Частковая, бо рэканструкцыя кранула толькі глядацкія месцы — на трыбунах былі пастаўленыя пластыкавыя крэслы. Аднак стадыён мае шмат адметнасцяў, якія ў параўнанні з іншымі футбольнымі арэнамі краіны робяць «Атлант» прытулкам «старога футбола» і крыніцай рызыкі для журналістаў. Тое, што на ім няма электрычнага асвятлення яшчэ нічога страшнага, тое, што адсутнічае электроннае табло — таксама не праблема, табло з вялікіх драўляных квадратаў, на якіх напісаныя лічбы можна заўважыць нават на сталічным «Трактары».

Стадион "Атлант". Табло
Табло, за такое можна не хвалявацца, бо ток не патрэбны. Журналісты не маглі падключыць свае ноўтбукі, бо такая магчымасць на самім стадыёне адсутнічае.

А вось адсутнасць нават самага маленькага даху над трыбунамі робіць «адрэналінавай» працу журналістаў, асабліва тых, хто паводле службовых абавязкаў знаходзіцца на «Атланце» з камп’ютарам. Калі падчас матчу пойдзе дождж, у журналістаў застанецца адзіны шлях — хаваць свае ноўтбукі пад столікі з празрыстым пластыкам. І трэба яшчэ ўлічыць, што паставіць іх «на зарадку» не будзе магчымасці — разеткі на «Атланце», безумоўна, ёсць, аднак толькі ў спартыўным комплексе, а не на стадыёне.

Стадион "Атлант". Ложа прессы
Прэс-ложа на стадыёне не мае нават мінімальнага даху. Калі ў ваколіцах стадыёна грыміць гром, журналісты баяцца за будучыню сваіх ноўтбукаў.


Прэс-канферэнцыі на наваполацкім стадыёне праходзяць надзвычай сцісла — трэнеры не хочуць шмат гаварыць, калі мала месца. Журналісты стаяць адзін на адным, асабліва складана з камерай, якую чапляюць нагамі з-за адсутнасці прасторы.


Дошка гонару наваполацкага спорту. Назва спартыўна-аздараўленчага лагера напісана на невядомай мове — «Асилак».

Материалы цикла «Служебная командировка»:
Гомель: город, который есть
Минск: ведра, валики, бумага
Бобруйск: пять углов
Хойники: VIP-«зона»
Солигорск: имя собственное и нарицательное

Нашли ошибку? Выделите нужную часть текста и нажмите сочетание клавиш CTRL+Enter
Поделиться:

Комментарии

0
Неавторизованные пользователи не могут оставлять комментарии.
Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь
Сортировать по:
!?